НЕ - ВАЙНЕ!

Магілёўская вобласць

18.04.2022

Рыгор Кастусёў адзначыў 65-гадовы юбілей у СІЗА

Рыгору Кастусёву 17 красавіка споўнілася 65 гадоў. Вось ужо больш за год палітык знаходзіцца за кратамі ў следчым ізалятары. Сілавікі затрымалі яго ў Шклове 12 красавіка 2021 года.

01.03.2022

Меркавана, у Магілёве затрыманы журналіст Алесь Сабалеўскі

Па непацверджанай інфармацыі,  27 лютага ў Магілёве затрымалі журналіста Алеся Сабалеўскага — зранку ён выходзіў на сувязь, пасля знік.

27.02.2022

У Дрыбіне затрымалі Андрэя Юркова

У Дрыбіне 26 лютага затрымалі сябра ліквідаванай ўладамі Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Юркова.

19.02.2022

У Горках двух чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У горадзе Горкі 18 лютага адбыліся суды над затрыманымі ўчора пасля вобшукаў мясцовымі грамадскімі актывістамі Наталляй Даронінай і Віктарам Каральковым.

24.01.2022

Памяці сябра: пайшоў з жыцця Сямён Сямёнавіч Панізоўцаў

22 студзеня 2022 года пасля цяжкой хваробы пайшоў з жыцця Сямён Сямёнавіч Панізоўцаў. Ён крыху не дажыў да 80 гадоў.

14.01.2022

Вобшукі ў магілёўскіх журналістаў

Раніцай 14 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да магілёўскіх журналістаў і ў офіс рэдакцыі сайта “Магілёўскі рэгіён”. Ператрусы правялі ў Барыса Вырвіча, Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага. Яны праходзяць як сведкі па крымінальных справах. Пасля журналістаў забралі на допыт.

05.01.2022

Телеграм-канал сайта 6tv.by признали экстремистским

Телеграм-канал могилевского сайта 6tv.by признали экстремистским. Он внесен в соответствующий список Министерства информации.

06.12.2021

У Бабруйску другі раз затрыманы журналіст-фрылансер Андрэй Карэлін. UPD: На свабодзе

Журналіста-фрылансера з Бабруйска Андрэя Карэліна затрымалі 6 снежня.

01.12.2021

Вобшукі ў Крычаве і Магілёве

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК прыйшлі 1 снежня з вобшукамі да праваабаронцы Барыса Бухеля ў Магілёве і да журналіста Сяргея Няроўнага ў Крычаве.

14.11.2021

Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд

Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны 11 лістапада накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Журналіст просіць адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна аб пакаранні яго адміністрацыйным штрафам на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за падабайкі, пастаўленыя ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook.

01.11.2021

Крычаўскага журналіста пакаралі штрафам за падабайкі пад “экстрэмісцкімі” матэрыяламі

Суд Крычаўскага раёна 1 лістапада пакараў мясцовага журналіста Сяргея Няроўнага адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Суддзя Алена Азаранка палічыла, што сваімі падабайкамі, пастаўленымі ў мінулым годзе ў сацыяльнай сетцы Facebook, журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».

26.10.2021

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага зноў адправілі на дапрацоўку. Склалі новыя пратаколы

Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага  суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы.